Стала вядома, пераможцаў якіх алімпіяд залічаць у беларускія ВНУ без экзаменаў

Пераможцы 13 алімпіяд будуць залічаныя ў беларускія ВНУ без экзаменаў. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства адукацыі, размешчанай на Нацыянальным прававым партале.

27.04.2024 / 20:37

Без уступных экзаменаў у ВНУ і па-за конкурсам у сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі могуць быць залічаныя пераможцы 13 міжнародных алімпіяд. Гаворка ідзе пра дыпломы I, II, III ступені.

Удакладняецца, што гэта Міжнародная матэматычная алімпіяда, Міжнародная мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі, Алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры. Таксама называюцца Міжнародная біялагічная алімпіяда, Еўрапейская геаграфічная алімпіяда, Міжнародная фізічная алімпіяда.

Таксама вызначаны пералік вучэбных прадметаў трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму. У пераможцаў названага этапу будзе магчымасць паступіць у ВНУ без экзаменаў у 2024 годзе.

У пераліку ўтрымліваецца 20 навучальных прадметаў, а раней іх было 16. Сярод іх беларуская мова і літаратура, расейская мова і літаратура, інфарматыка, біялогія, хімія, французская, іспанская і кітайская мовы.

Пераможцы V Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства могуць быць залічанымі без уступных выпрабаванняў у ВНУ, калі яны маюць дыпломы I, II або III ступені. 

Сёлета цэнтралізаваны экзамен па кітайскай мове ў Мінску будзе здаваць толькі адзін чалавек

Сёння стартуе рэгістрацыя на ЦТ

Запусцілі спецыяльны сайт для абітурыентаў

Nashaniva.com