mfa.gov.by
17 снежня адбылася сустрэча спецыяльнага пасланніка Папы Францішка арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці з мiнiстрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.
Як паведамляе сайт МЗС, асноўнымі тэмамі перамоў сталі бягучая міжнародная сітуацыя, актуальныя пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня, адносіны Беларусі са Святым Пасадам.
«Бакі пацвердзілі ўзаемную настроенасць на актывізацыю беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння ў мэтах забеспячэння далейшай станоўчай дынамікі двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўмацавання міжканфесійнага дыялогу, міру і згоды», адзначаецца на сайце МЗС.
Учора Клаўдыё Гуджэроці, які быў апостальскім нунцыем у Беларусі ў 2011-2015 гг, сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Выказвалася думка, што яны маглі абмяркоўваць лёс кіраўніка Каталіцкага касцёла ў Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча, якога 31 жніўня не пусцілі назад у Беларусь.