Дырэктар Інстытута сацыялогіі Генадзь Коршунаў заявіў, што дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА прыпісала яму словы, якія ён не казаў. Навуковец патрабуе выбачэнняў і выдалення навіны з сайта БелТА.

У панядзелак, 1 чэрвеня, праходзіў круглы стол, арганізаваны БелТА і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў.

Праз дзень, 3 чэрвеня, БелТА апублікаваў шэраг навінаў з мерапрыемства, у тым ліку з выказваннямі Коршунава.

Чытайце:

Дырэктар Інстытута сацыялогіі: Заклікаем арганізатараў анлайн-апытанняў задумацца, у што выліваецца іх «сацыялогія»

Аднак сацыёлаг сцвярджае, што не казаў гэтых словаў.

«Учора я, на жаль, быў на пахаванні і выпаў з інфармацыйнага поля.

Калі я ўключыў тэлефон, то быў збянтэжаны патокам інфармацыі, звязанай з нібыта маім інтэрв'ю, што апублікавала БелТА. Афіцыйна заяўляю, што тэкст, падпісаны маім прозвішчам, мною не пісаўся і не прамаўляўся.

Прэтэнзіі БелТА выказаныя, я чакаю зняцця матэрыялу з сайта і патрабую выбачэнняў ад БелТА», — напісаў Генадзь Коршунаў у фэйсбуку.

«Сёння я пазваніў у БелТА, галоўны рэдактар Ірына Акуловіч паабяцала, што будзе праверка. Артыкул яны здымуць і нейкае выбачэнне паставяць, — патлумачыў Коршунаў карэспандэнту «Нашай Нівы».

— Бо словы не мае. Хто іх казаў, я не памятаю. Не ведаю нават, ці гучалі яны падчас самога круглага стала, бо і да яго, і пасля былі размовы ўдзельнікаў з журналістамі. Гэта магло прагучаць і не канкрэтна за сталом».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?