Пасля аварыі лань часова размясцілі ў прытулку для бяздомных жывёл «Спецаўтагаспадарка». Жывёліна знаходзілася пад наглядам ветэрынараў. Потым жывёлу вырашылі перавесці ў Гродзенскі лясгас.
Ветэрынар з Ліды Павел Жульпа распавёў, што ён быў праездам у Гродне і вырашыў заехаць у «Спецаўтагаспадарку» паглядзець на лань. Яе якраз збіраліся перавозіць у лясгас.
Для дакладнага дыягназу зрабілі рэнтген, і з калегамі прынялі рашэнне апераваць, паколькі яна была ў наркозе для транспарціроўкі.
Аперацыя праходзіла ў ветэрынарнай клініцы «Сябры», і доўжылася 3 гадзіны.
У аперацыі бралі ўдзел доктар Гродзенскага заапарка, намеснік галоўнага ветэрынарнага доктара Гродна Дзмітрый Гайда, ветэрынар з Ліды Павел Жульпа і доктар ветэрынарнай клінікі Андрэй Башура.