Ёсць, прынамсі, адна краіна, якую зацікавіў беларускі досвед змагання з цэнамі 2
Сёння міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў сустрэўся з паслом Судана ў Беларусі Махамедам Амерам Мусой Алі. Аказваецца, паміж дзвюма краінамі дагэтуль у поўнай ступені не задзейнічаны патэнцыял супрацоўніцтва, але ў той жа час у Беларусі ёсць тое, што патэнцыйных суданскіх партнёраў вельмі цікавіць.
«Асаблівая ўвага падчас сустрэчы нададзена вывучэнню беларускага досведу ў галіне цэнавага рэгулявання, і, як адзначыў спадар пасол, такі механізм барацьбы з інфляцыяй можа вельмі спатрэбіцца і ягонай краіне», — адзначае прэс-служба міністэрства.
Сакрэт просты: вылупіць вочы, зараўці, што ўсе хочуць быць заможнымі, палямантаваць аба ўсім, але ў той жа момант ні аб чым, і на пры канцы зараўці ў сьвіны голас - Цэны стаяць, ні якой інфляцыі, і пажадана тры разы сказаць, што аніякай дэвальвацыі не будзе. А калі не дапаможа, сказаць, што жыхары ва ўсім вінаватыя.