Аляксандр Лукашэнка спускаецца па трапе па прыбыцці ў Маскву. Скрыншот з тэлеграм-канала «Пул першага»

Аляксандр Лукашэнка спускаецца па трапе па прыбыцці ў Маскву. Скрыншот з тэлеграм-канала «Пул першага»

«Я ўспрымаю гэта як адказ Пуціна на ўступленне Фінляндыі ў НАТА. Па правілах, яму трэба нечым адказваць. А адказваць няма чым — вайна паказала слабасць расійскай арміі, войскі задзейнічаныя на фронце. Перасунуць у адказ ядзерную зброю трошкі на захад — адзіная, фактычна, опцыя, якая Пуціну дасяжная цяпер», — сказаў нам афіцэр беларускага войска. 

«Я думаю, будзе расійская пастаянная вайсковая база з ядзернай зброяй на тэрыторыі Беларусі. Персанал там будзе расійскі. У тое, што Лукашэнку Пуцін даверыць хаця б кавалачак боегалоўкі, — я не веру, — сказаў другі афіцэр. — Развагі пра тое, што Лукашэнка будзе на нешта ўплываць, успрымаю як казкі.

Рускія яго спачатку купілі на тое, што беларускіх пілотаў падрыхтуюць для выкарыстання ядзерных ракет, але што далей? Падрыхтавалі і падрыхтавалі, трымайце значок. 

Лукашэнку хочацца быць вялікім палітыкам, уплываць на лёсы планеты. Цяпер яго купляюць на магчымасць стаць заўважным».

«Сам я катэгарычна супраць размяшчэння ядзернай зброі. Гэта робіць нас закладнікамі чужой волі і дае рускім падставу для ўмяшання ў любы момант — тыпу, каб выключыць пагрозы для атамнай зброі», — дадае ён. 

«Ці хацеў бы Лукашэнка ядзерную зброю? На нашым узроўні мы не ведаем. Ён шкадуе, што яе няма. На выпадак, калі «плечы» Пуціна знікнуць і ён застанецца адзін у варожым свеце. Але наколькі я бачу сітуацыю, Пуцін яму бомбы не дасць. Хутчэй паверу ў тое, што мы самі скляпаем бомбу ў Соснах і Астраўцы з дапамогай Ірана», — кажа трэці афіцэр. 

Чытайце таксама:

«Мы думалі, у Расіі ўсё гаўнянае, але армія… А яна таксама аказалася гаўном». Што ў беларускай арміі гавораць пра вайну

Клас
18
Панылы сорам
16
Ха-ха
34
Ого
5
Сумна
12
Абуральна
77