Так, напрыклад, прыходзілі да жанчыны, якой у 2021 годзе павесілі адміністрацыйны артыкул за пікет.

«Супрацоўнік міліцыі сказаў, што тэрмін даўніны правапарушэння прайшоў, але я ў іх на ўліку. На пытанне, на якой падставе, адказаў «па законе». Па якім, так і не агучыў», — прыводзяць праваабаронцы словы жанчыны.

Пра візіты міліцыянтаў у фэйсбуку распавядаюць і іншыя жыхары Віцебска.

Некаторым з іх уручылі позвы на прафілактычную гутарку ў пракуратуру. Некаторых распытвалі, чым яны займаюцца, дзе працуюць, за якія сродкі жывуць, хто пражывае ў кватэры разам з імі.

Супрацоўнікі міліцыі падчас наведванняў часта называюць сябе ўчастковымі, хаця людзі адзначаюць, што раней такіх службоўцаў на сваіх участках не сустракалі. Працуючы па адмысловых «спісах», яны часта агучваюць памылковую інфармацыю, якая імаверна захоўваецца ў РАУС. 

Участковыя праводзяць татальны абыход кватэр. Вось як гэта адбываецца

МУС распаўсюджвае пакаранне суткамі на іншыя катэгорыі правапарушальнікаў — новая практыка

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
26