Эманюэль Макрон. Фота: Alex Brandon / AP

Эманюэль Макрон. Фота: Alex Brandon / AP

«Я думаю, што Кітай робіць тую ж выснову, што і мы, а менавіта, што сёння ваенны час. Украінцы супраціўляюцца, і мы ім дапамагаем. Цяпер не час для перамоў, нават калі мы да іх рыхтуемся і калі нам трэба расставіць акцэнты.

Мэтай гэтага дыялогу з Кітаем з'яўляецца кансалідацыя агульных падыходаў. Першае — падтрымка прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Другое — выразны напамін аб ядзернай праблеме, і

Кітай павінен прыняць меры ў сувязі з тым, што прэзідэнт Пуцін размясціў ядзерную зброю ў Беларусі праз некалькі дзён пасля таго, як ён узяў на сябе абавязацельства не рабіць гэтага.

Трэцяе — вельмі канкрэтны напамін аб гуманітарным праве і абароне дзяцей. І чацвёртае — імкненне да міру, дасягнутаму шляхам перамоў», — сказаў прэзідэнт Францыі ў інтэрв'ю падчас свайго візіту ў Кітай.

Макрон заўважыў, што не можа быць еўрапейскай архітэктуры бяспекі, пакуль у Еўропе існуюць краіны, якія падвергліся ўварванню, або замарожаныя канфлікты.

«Ці з'яўляецца Украіна прыярытэтам для кітайскай дыпламатыі? Магчыма, не. Але гэты дыялог дае магчымасць змякчыць каментары, якія мы чулі пра пэўную самазаспакоенасць з боку Кітая ў дачыненні да Расіі», — дадаў ён.

Чым тлумачыцца незвычайна пампезны прыём Макрона ў Пекіне

Крэмль палічыў «крытыкай ЗША» словы Макрона пра ядзерную зброю

Сі Цзіньпін паабяцаў Макрону падтрымаць французскі мірны план па Украіне

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2