Сяргей Іванцоў. Фота: ягоная старонка «УКантакце»
Сяргею Іванцову 38 гадоў. Ён выпускнік Ліцэя БДУ 2002 года. Пасля паступіў на біяфак БДУ. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Акадэміі навук, а таксама як медыцынскі прадстаўнік некалькіх фармацэўтычных кампаній.
Таксама Іванцоў — дырэктар кампаніі «Дэ Візу», якая займаецца маркетынгавымі даследаваннямі ў фармакалогіі і вучыць гэтаму іншых. Яна ўваходзіць у ESOMAR, адну з найбуйнейшых сусветных супольнасцяў даследчыкаў.
Пяць гадоў таму Сяргей паступіў у аспірантуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і працаваў ва ўніверсітэце.
Таксама Іванцоў — практыкуючы псіхолаг, прыхільнік і папулярызатар энеаграмы (пэўнай канцэпцыі тыпаў асоб). Мужчына быў сертыфікаваным трэнерам энеаграмы і бізнэс-трэнерам асацыяцыі ICTA.
Як паведамляе канал, звязаны з сілавікамі, яго затрымалі за тое, што ён нібыта пісаў каментары ў чат-бот канала «Беларусь галаўнога мозга». Паведамляецца, што ён у СІЗА і супраць яго заведзена крымінальная справа па двух артыкулах (якіх — не ўдакладняецца).
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама:
За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі