Babel/Video

Babel/Video

Паводле першапачатковай інфармацыі, распаўсюджанай, у прыватнасці, кіраўніком офіса прэзідэнта Украіны, успышка была выкліканая працай украінскіх СПА. «Не турбуйцеся з нагоды НЛА. Гэта наша СПА», — напісаў Андрэй Ярмак у сваім тэлеграм-канале, аднак пасля гэты допіс быў выдалены.

Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя таксама паведаміла, што яркае свячэнне над Кіевам увечары 19 красавіка стала вынікам падзення на зямлю касмічнага спадарожніка NASA.

Аднак у NASA заявілі, што паведамленні аб падзенні іх спадарожніка не адпавядаюць рэчаіснасці.

На пачатку гэтага тыдня ведамства паведаміла, што навукова-даследчы спадарожнік RHESSI, які адслужыў свой тэрмін, увойдзе ў зямную атмасферу ў сераду. Гэты спадарожнік масай 300 кг, прызначаны для вывучэння ўспышак на Сонцы, быў запушчаны на нізкую калязямную арбіту ў 2002 годзе і выведзены з эксплуатацыі ў 2018-м.

Аднак, як заявіў Бі-бі-сі прадстаўнік NASA па сувязях з грамадскасцю Роб Маргета, у той час, калі над Кіевам назіралася ўспышка святла, спадарожнік усё яшчэ знаходзіўся на арбіце. Ён павінен увайсці ў шчыльныя слаі атмасферы на працягу ночы. Ніякі іншы спадарожнік NASA таксама не ўваходзіў у атмасферу ў паказаны час, паведаміў Маргета.

Навуковая суполка the Alpha Centauri таксама настойвае на тым, што заўважаны над Кіевам аб'ект не мог быў спадарожнікам.

«Над Кіевам не гарэў спадарожнік NASA. Сёння ў атмасферу сапраўды павінен быў увайсці апарат НАСА RHESSI, які назіраў за сонечнымі ўспышкамі з 2002 па 2018 год. Але траекторыя яго падзення вельмі, вельмі далёкая ад Украіны», — заявілі ў суполцы.

Там заклікалі Кіеўскую ваенную адміністрацыю лепш правяраць інфармацыю.

«Аб'ект, які ўпаў каля Кіева — гэта балід (метэор)», — настойваюць у навуковай супольнасці.

Чытайце таксама:

У Гомелі і Мазыры зафіксавалі яркую ўспышку. Адначасова яе бачылі і на поўначы Украіны. Што гэта было?

Бывае раз на 10 000 гадоў. Астраномы ашаломленыя самым яркім усплёскам гама-прамянёў у гісторыі назіранняў

Астраномы з усяго свету аб’ядналіся для назірання за чорнай дзіркай, якая разарвала зорку

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0