Максім Шалыпін. Фота: старонка УКантакце

Максім Шалыпін. Фота: старонка УКантакце

 Ролік з рэкламай кантрактнай службы ў войску зʼявіўся ў тэлеграм-канале Мінабароны вечарам 19 красавіка. У ім паказаныя ахоўнік, фітнэс-трэнер і таксіст, якія становяцца ваеннымі і надзяваюць форму з нашыўкай Z. «Ты ж мужык. Будзь ім», — гаворыцца ў роліку, пасля чаго зʼяўляецца абяцанне аб грашовых выплатах.

Шалыпін грае ролю фітнэс-трэнера. Пры яго зʼяўленні ў роліку ўсплывае фраза «Хіба ў гэтым твая сіла?». Затым па сюжэце ён становіцца вайскоўцам і надзявае форму з нашыўкай у выглядзе літары Z.

Скрын з прапагандысцкага відэа

Скрын з прапагандысцкага відэа

Скрын з прапагандысцкага відэа

Скрын з прапагандысцкага відэа

Максім Шалыпін сапраўды быў фітнэс-трэнерам у беларускім клубе ў Віцебску, пра што «Агентству» паведамілі ў самім клубе.

Са злітых баз вынікае, што ў мужчыны грамадзянства Беларусі. На старонцы ў ВК паказаны яго родны горад — Віцебск. Пры гэтым цяпер, мяркуючы па Instagram ён жыве ў Маскве, працягвае трэніраваць і займацца бодзібілдынгам. На старонцы ён называе сябе мадэллю, акторам і байкерам.

Шалыпін адмовіўся адказваць на пытанні журналіста.

Клас
0
Панылы сорам
41
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
55