Енс Столтэнберг. Фота: Andrea Alexandru / AP Photo

Енс Столтэнберг. Фота: Andrea Alexandru / AP Photo

«Больш за 98% баявых машын, якія былі абяцаныя Украіне, ужо перададзеныя [у распараджэнне ўкраінскага камандавання]», — запэўніў Столтэнберг журналістаў у чацвер, выступаючы на сумесным брыфінгу з прэм'ер-міністрам Люксембурга Ксаўе Бетэлем.

Па словах генеральнага сакратара, з улікам перададзенай тэхнікі і пастаўленых для патрэб УСУ снарадаў, цяпер ва ўкраінскай арміі ёсць неабходныя тэхнічныя магчымасці для вызвалення тэрыторый краіны, акупаваных расійскімі войскамі.

Столтэнберг таксама згадаў тэлефонную размову паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і кітайскім лідарам Сі Цзінпінам, якая адбылася напярэдадні.

Са слоў генеральнага сакратара, у NATO вітаюць сам факт першай размовы двух лідараў за год з лішнім — з пачатку поўнамаштабнай вайны, аднак адзначаюць, што Кітай па-ранейшаму так і не выступіў з публічным асуджэннем расійскага ўварвання.

Чытайце таксама:

Генеральны сакратар НАТА: Ядзерныя пагрозы Расіі нас не запалохаюць, падтрымка Украіны працягнецца

Усе краіны-чальцы НАТА пагадзіліся з прыняццем Украіны ў альянс

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0