Бізнэс-цэнтр Quadrum у Вільні, дзе месціцца офіс Wargaming. Фота: wotexpress.info

Бізнэс-цэнтр Quadrum у Вільні, дзе месціцца офіс Wargaming. Фота: wotexpress.info

Паводле звестак Дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры літоўскім Мінфіне, за студзень—сакавік Wargaming заплаціў у літоўскі бюджэт каля 5,2 мільёна еўра падаткаў. Гэта ў 4 разы больш, чым у першым квартале мінулага года. Тады кампанія заплаціла 1,2 мільёна еўра.

Пры гэтым за другі квартал мінулага года Wargaming заплаціў 1,1 мільёна еўра падаткаў, за трэці — 2,9 мільёна еўра, за чацвёрты — 3,3 мільёна еўра. Такім чынам, першы квартал гэтага года — рэкордны для кампаніі па выплачаных падатках з пачатку 2022 года.

У сваю чаргу, кампанія EPAM Sistemos выплаціла за першы квартал гэтага года 4 мільёны еўра падаткаў — у 4 разы больш, чым у першым квартале 2022 года.

Па выніках усяго мінулага года якраз EPAM Sistemos стала найбуйнейшым падаткаплацельшчыкам сярод літоўскіх ІТ-кампаній.

Увогуле ж, EPAM Sistemos і Wargaming Vilnius па выніках першага квартала гэтага года ўвайшлі ў топ-100 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Літвы. Дачка Wargaming апынулася на 52 месцы ў рэйтынгу, а дачка EPAM — на 70 месцы.

У топ-50 падаткаплацельшчыкаў сектара «інфармацыя і сувязь» апынуліся яшчэ тры кампаніі з беларускімі каранямі: Melsoft (1,6 мільёна еўра выплачаных падаткаў), Gurtam (0,9 мільёна еўра) і Flo (0,6 мільёна еўра).

Чытайце таксама:

Аркадзь Добкін адкрыў офісы EPAM у Калумбіі

ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі занялі за год палову айцішных офісаў Вільні

«Такі даход, вядома, проста дах зносіць». Айцішнік атрымлівае ў Польшчы штомесяц 18 тысяч даляраў і расказвае, як гэтулькі зарабляць ды куды траціць

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0