67-гадовы арцыбіскуп Гуджэроці вядомы беларускім вернікам: з 2011 па 2015 год быў апостальскім нунцыем у нашай краіне. У той час ён неаднаразова браў удзел у Будслаўскім фэсце, які ў 2018 годзе быў унесены ЮНЕСКА ў Рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Цяпер, амаль праз сем гадоў, іерарх, які з лістапада мінулага года ўзначальвае Дыкастэрыю па справах усходніх цэркваў, зноў наведае Будслаў.

Гэтым разам ужо ў якасці легата, або спецыяльнага пасланніка Папы Францішка на юбілейных урачыстасцях з нагоды 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

Менавіта пасля візіту Клаўдыа Гуджэроці ў якасці спецыяльнага пасланніка Папы Рымскага Францыска ў 2020 годзе Лукашэнка прымаў рашэнне пусціць мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў краіну. Таксама ў снежні 2020 года Гуджэроці сустракаўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0