Дзяніс Сакалоў. Скрын з фільма АНТ

Дзяніс Сакалоў. Скрын з фільма АНТ

У фільме АНТ «Гаспар на сувязь не выйшаў» Дзяніс Сакалоў дае вельмі шмат паказанняў. Часткова яны не стыкуюцца з паказаннямі названага выканаўцы дыверсіі, Мікалая Швяца. Быццам бы з адным з тых, хто планаваў дыверсію, Віталём Якуцікам, іх аб'яднала хобі — практычная стральба.

«Байпол» прааналізаваў асобу Сакалова і выявіў шэраг цікавых фактаў. Па-першае, ён асабіста знаёмы з Дзмітрыем Абельскім — старэйшым сынам Ірыны Абельскай, галоўнай доктаркі Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Упраўлення спраў Лукашэнкі. Разам яны выязджалі за мяжу ў Літву ў 2017 годзе на асабістым аўто Дзмітрыя Абельскага.

Дата сумеснага выезду Абельскага і Сакалова — красавік 2017-га. Фота: «Байпол»

Дата сумеснага выезду Абельскага і Сакалова — красавік 2017-га. Фота: «Байпол»

Па-другое, Дзяніс Сакалоў, згодна з базай «Кіберпартызанаў», у 2020 годзе як мінімум адзін раз данёс на людзей, якія малявалі нацыянальныя сімвалы на вуліцах Мінска. Гэты данос запісаны ў базе так: «У двары тры хлопцы размалёўваюць лаўкі ў бел-чырвона-белыя колеры».

Тэкст даносу Сакалова. Крыніца: «Чорная мапа акупантаў»

Тэкст даносу Сакалова. Крыніца: «Чорная мапа акупантаў»

Дата даносу — 22 верасня 2020 года, а адрас — Матусевіча, 72, што паблізу ад адраса прапіскі Сакалова. Нумар таксама супадае.

На падставе гэтых звестак «Байпол» схільны лічыць, што Дзяніс Сакалоў не датычны да беларускага падполля.

Чытайце таксама:

Стралок, спартовец з райцэнтра, праграміст. Даведаліся больш пра некаторых абвінавачваных у «тэрактах»

У злітых дакументах Пентагона апісаныя пашкоджанні самалёта ў Мачулішчах

«Масавыя чысткі рыхтаваліся загадзя, да самалёта. Але беларускія спецслужбы не Секурытатэ». Калі скончыцца гэта хваля рэпрэсій?

Клас
30
Панылы сорам
13
Ха-ха
40
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
19