Марыя Дзямковіч родам з вёскі Моталь на Палессі (цяперашні Іванаўскі раён). Яе сям’я пасля Другой сусветнай вайны з’ехала на Захад, з 1970 года Марыя жыла ў ЗША, дзе працавала дзіцячай доктаркай.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Дзямковіч неаднойчы выступала ініцыятаркай навукова-метадычнай і матэрыяльнай дапамогі Беларусі. Па стане на пачатак 1992 года Дзямковіч пераслала на радзіму медыкаментаў больш чым на 100 тысяч даляраў.

Многія гады яна падтрымлівала газету «Беларус» і дабрачынныя арганізацыі ў ЗША. Была на сустрэчах з прэзідэнтамі ЗША Джорджам Бушам-старэйшым і Білам Клінтанам, дзе закранала беларускае пытанне.

Марыя Дзямковіч памерла 28 красавіка на 94-м гады жыцця. Яе пахаваюць у Чыкага побач з бацькам.

Чытайце таксама:

Памёр доктар і тэлевядучы Аляксандр Цярэшчанка

Раптоўна памёр Андрэй Дзечка, адзін з аўтараў антылукашэнкаўскага звароту былых вайскоўцаў

Памёр былы рэктар Гомельскага ўніверсітэта

Памерла Таццяна Магучава

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
17
Абуральна
1