Справу пенсіянера Васіля Дземідовіча паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (абраза суддзі) пачалі разглядаць у Савецкім судзе Гомеля 20 красавіка. Працяг суда адбудзецца 2 траўня, а пасля чацвёрты працэс перацячэ ў пяты.

Раней Дземідовіча асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі, абвінаваціўшы яго ў абразах прадстаўніка ўлады, суддзі, Лукашэнкі і арганізацыі масавых беспарадкаў. Пазней яму дадалі яшчэ паўгода зняволення па новай справе. 23 сакавіка ў судзе Драгічынскага раёна над ім адбыўся і трэці суд, але вынік ягоны дагэтуль невядомы.

У канцы чэрвеня мінулага года КДБ унёс Васіля Дземідовіча ў свой «тэрарыстычны спіс», ён самы пажылы фігурант гэтага спіса.

Чытайце таксама:

70-гадоваму мужчыну пагражае да 15 гадоў за каментары. Распавядаем пра самага пажылога «тэрарыста» з Беларусі

Затрымалі верхнядзвінскую актывістку Валянціну Болбат

66-гадовай палітзняволенай Алене Гнаўк дадалі год калоніі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11