Віталя Мельніка абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў. 22 снежня на закрытым судзе яму прысудзілі 13 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. Асаблівы рэжым прадугледжвае камернае ўтрыманне ў калоніі.

Згодна з матэрыяламі справы, у ноч з 24 на 25 сакавіка 2022 года на перагоне Навасады — Барысаў Мельнік падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнага блакавання, чым прывёў у непрыдатны для эксплуатацыі стан яго прыборы і элементы. У выніку гэтага адбылася затрымка 22 грузавых і 17 пасажырскіх цягнікоў.

Пры затрыманні беларусу прастрэлілі каленныя суставы, ён дагэтуль перасоўваецца на мыліцах.

Клас
13
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
10
Абуральна
51