«Мы ўважліва сочым за паведамленнямі аб раптоўнай шпіталізацыі беларускага палітвязня Віктара Бабарыкі. Рэжым у Беларусі нясе поўную адказнасць за здароўе Віктара Бабарыкі і больш за 1 490 іншых палітвязняў. Мы заклікаем да іх неадкладнага вызвалення», — заявіў прадстаўнік ЗША ў АБСЕ Майк Карпентэр.

«Вядома, значна прасцей «уважліва сачыць», чым пасылаць спецыялістаў з ЗША ў Беларусь для азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы Бабарыкі, як гэта прапаноўваў зрабіць прэзідэнт А. Лукашэнка ў 2020 годзе», — пракаментавала гэта паведамленне беларуская амбасада ў Эстоніі.

Азнаёміць экспертаў з Інтэрпола, ЗША, Польшчы і Расіі са справай «Белгазпрамбанка» Лукашэнка распарадзіўся амаль тры гады таму, 16 ліпеня 2020 года, неўзабаве пасля затрымання свайго меркаванага галоўнага канкурэнта на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах.

Чытайце таксама:

Былы турэмны лекар тлумачыць, чаму мог здарыцца пнеўматоракс і пра што кажа той факт, што Бабарыку не пакінулі ў шпіталі калоніі

«Дагэтуль у бальніцы, стан сярэдняй цяжкасці». Што вядома на гэты момант пра стан Віктара Бабарыкі

«Увесь чорны». Што апошняе было вядома пра Віктара Бабарыку ў наваполацкай калоніі

Клас
1
Панылы сорам
43
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
47