Скрын відэа

Скрын відэа

У гатэлях бывае опцыя працяглага пражывання, калі ты можаш заплаціць адразу за 30 сутак і будзеш мець вялікую зніжку. Ёй і скарыстаўся хлопец.

У мінскую гасцініцу «Турыст», што на Партызанскім праспекце, ён заехаў у студзені 2022-га. Тады 30 сутак у маленькім нумары каштавалі 530 рублёў. На «Куфры» на той момант арэнда аднапакаёўкі была ад 600 рублёў плюс камуналка.

Пасля мая мінулага года 30 сутак у гатэлі падаражэлі да 572 рублёў, а апошнія месяцы блогер плаціў 650 рублёў.

Ён пагаджаецца, што ёсць пэўныя нязручнасці. Так, няма дзе гатаваць ежу. Але можна рабіць салаты і купляць гатовыя порцыі, якія можна падагрэць у мікрахвалёўцы ў холе гатэля. Мультываркі ў нумарах забаронены.

Рэчы мужчына мыў рукамі. А буйное адзенне тыпу баек і штаноў, мыў у бацькоў дома ці ў дзяўчыны.

З мінусаў таксама адсутнасць маразільніка (ёсць толькі халадзільнік) і часам шум на калідоры.

Некалькі разоў было, што блогер прыходзіў аплачваць нумар і на рэсепшэне казалі, што ён забраніраваны некім іншым на пару дзён, хаця хлопец прасіў пакінуць нумар за ім на некалькі месяцаў.

З плюсоў — раз на тыдзень прыбіраюць нумар і мяняюць пасцель і ручнікі, блізка ля метро, калі зламаўся фен ці халадзільнік, то прынясуць новы хвілін за 15. Прасцей зняць, бо не трэба, як з кватэрамі, ездзіць глядзець, гутарыць з гаспадарамі і таргавацца.

У выніку хлопец правёў 15 месяцаў у гатэлі.

Чаму ж з'ехаў? Працяглае пражыванне было спецыяльнай опцыяй, і з 1 красавіка яна скончылася. Зараз, каб пражыць месяц у гасцінічным нумары, трэба заплаціць поўны кошт кожнага дня — разам гэта каля 3000 рублёў.

Ролік пра гэты эксперымент набраў 1,5 мільёна праглядаў у тыктоку.

Клас
8
Панылы сорам
11
Ха-ха
10
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
4