Адвакат папрасіў перанесці суд у Прыморскі край, бо Сапега зарэгістраваная на востраве Рускі.

Сафію Сапегу затрымалі разам з Раманам Пратасевічам два гады таму, 23 мая 2021 года, у выніку прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair Афіны — Вільня.

6 мая 2022 года яе асудзілі на 6 гадоў калоніі паводле двух артыкулаў: распальванне варожасці і варажнечы (частка 3 артыкула 130 КК) і незаконнае збіранне інфармацыі аб прыватным жыцці (частка 1 артыкула 179 КК).

14 красавіка Генпракуратура задаволіла хадайніцтва Сафіі Сапегі аб перадачы яе ў Расію для адбыцця пакарання. У жніўні мінулага года яна была пазбаўленая дазволу на жыхарства ў Беларусі, акрамя таго, ёй адмовілі ў памілаванні.

Рамана Пратасевіча 3 мая 2023 года суд асудзіў да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але 22 мая Лукашэнка яго памілаваў.

Чытайце таксама:

«Наша дзяўчынка ўсё гэта цягне, а гэты…» Цётка Сафіі Сапегі пракаментавала памілаванне Пратасевіча

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0