Генеральны пракурор Андрэй Швед сёння выступіў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на разглядзе гэтага законапраекта.

Звяртаючыся да парламентарыяў, Андрэй Швед сказаў, што «злачынствы супраць міру, бяспекі чалавецтва і ваенныя злачынствы, у тым ліку генацыд, не маюць тэрмінаў даўнасці. У мэтах забеспячэння прынцыпу непазбежнасці адказнасці, зыходзячы з дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, Генеральнай пракуратурай распрацаваны законапраект, які прадугледжвае магчымасць вядзення па крымінальных справах гэтай катэгорыі ў дачыненні да памерлых асоб незалежна ад згоды іх блізкіх сваякоў». 

Ён расказаў, што следчы па справе павінен будзе прыняць меры, каб знайсці блізкіх сваякоў памерлага абвінавачанага і паведаміць ім аб праве прадстаўляць інтарэсы памерлага.

Немагчымасць знайсці сваякоў не перашкодзіць расследаванню.

У выпадку даказанасці вінаватасці памерлага суд выносіць абвінаваўчы прыгавор без назначэння пакарання (артыкул 356 КПК).

Чытайце таксама:

Швед вызначыўся, па якіх артыкулах будуць судзіць памерлых

Клас
0
Панылы сорам
38
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
4