Станислав лупоносов

Станіслаў Лупаносаў. Скрын відэа «Ток»

На сайце Вярхоўнага суда з'явілася інфармацыя аб прысудзе Станіславу Лупаносаву: яму завочна далі 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. А таксама штраф у 48 тысяч рублёў.

У прысудзе гаворыцца, што былога сілавіка прызналі вінаватым у несанкцыянаваным капіраванні інфармацыі, «здрадзе дзяржаве», выдачы дзяржаўных сакрэтаў і дзеяннях з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, якія нанеслі «істотную шкоду дзяржаве». 

Лупаносава асудзілі па артыкулах 352, 356 і 424 Крымінальнага кодэкса.

На тое, што інфармацыю апублікавалі ў дзень нараджэння Лупаносава — а яму сёння 40 год, — звярнулі ўвагу ў адным з тэлеграм-каналаў «Байпола», які нядаўна раздзяліўся на дзве часткі. 

Сам Лупаносаў каментуе гэта так. 

«Гэтая інфармацыя тэхнічна была апублікаваная даўно, але доступ для ўсіх да яе адкрылі толькі сёння. Прынамсі, ніхто яе раней не бачыў, а сёння з'явілася. Наколькі я разумею, тут нейкі асабісты сімвалізм у такой ацэнцы маіх заслуг перад Радзімай. Яны мне далі па максімалцы.

І я гэта трактую як страх, ну і хай баяцца, бо самага галоўнага ў сваім жыцці ў справе вызвалення Беларусі я яшчэ не зрабіў. Я лічу, усё наперадзе.

Адзначаю дзень народзінаў», — сказаў «Нашай Ніве» Станіслаў Лупаносаў. 

Нядаўна ён даваў вялікае інтэрв'ю «Нашай Ніве». 

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6