Фота: AP Photo, File
Пяскову невядома, кім будзе працаваць Прыгожын пасля яго «ўхода», як выказаўся прэс-сакратар Крамля, у Беларусь.
«Лукашэнка сам прапанаваў сябе ў якасці перамоўніка, бо знаёмы з Прыгожыным больш за 20 гадоў», — сказаў Пяскоў.
— Ранішнюю заяву вы чулі. І чулі пра размову паміж Пуціным і Лукашэнкам. Два прэзідэнты дамовіліся, што Лукашэнка будзе аказваць пасрэдніцкія намаганні па ўрэгуляванні. Мы высока цэнім яго ініцыятыву. Аляксандр Рыгоравіч даўно асабіста знаёмы з Прыгожыным, гэта была яго асабістая прапанова. Мы ўдзячныя яму за гэтыя намаганні».
Чытайце таксама:
Прыгожын заявіў, што разварочвае свае калоны
Кампраміс між Пуціным і Прыгожыным дасягнуты пры пасярэдніцтве Лукашэнкі — яго прэс-служба