Эдуард Бабарыка падчас судовага пасяджэння. Фота: БелТА

Эдуард Бабарыка падчас судовага пасяджэння. Фота: БелТА

Віктара і Эдуарда Бабарыкаў затрымалі 18 чэрвеня 2020 года. Эдуард узначальваў перадвыбарчы штаб бацькі. Іх спынілі, калі яны везлі ў ЦВК подпісы, сабраныя для вылучэння Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты.

Праз год Віктара Бабарыку асудзілі да 14 гадоў калоніі. З 25 красавіка 2023 года пра яго нічога не вядома. 

Яго сын правёў у СІЗА без суда больш за тры гады.

Эдуард Бабарыка прызнаны вінаватым, у прыватнасці, ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, дапамаганні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы.

Што тычыцца ўхілення ад выплаты падаходнага падатку, то гаворка ідзе пра перыяд з 2012 па 2022 год. У абвінавачванні, агучаным раней дзяржаўным абвінаваўцам, гаворыцца, што Бабарыка павінен быў дэклараваць даходы і валодаў рэальнай магчымасцю гэта рабіць, але не прадставіў у інспекцыю падатковую дэкларацыю.

Што тычыцца легалізацыі («адмывання») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, дзяржабвінаваўца падчас судовага працэсу адмовіўся ад такога абвінавачвання. Суд пастанавіў вытворчасць па справе ў гэтай частцы (арт.235 КК) спыніць.

Фота: БелТА

Фота: БелТА

Пракурор Аляксандр Кароль прасіў для Эдуарда Бабарыкі 10 гадоў калоніі.

З улікам прысуду ў 8 гадоў калоніі Эдуард Бабарыка, па разліках рэжыму, мае выйсці на волю прыкладна праз 3,5 гады (адзін дзень у СІЗА — 1,5 дня ў калоніі).

Да арышту Эдуард быў кіраўніком дзвюх краўдфандынгавых платформаў. У 2015-м стаў адным з заснавальнікаў Ulej, а ў 2019-м заснаваў MolaMola. Дзякуючы гэтым пляцоўкам беларусы маглі падтрымаць важныя ініцыятывы і праекты.

Адзін з самых значных праектаў — ByCovid19. Яго ўдзельнікі збіралі дапамогу бальніцам, дактарам і пацыентам падчас пандэміі.

На адным з судовых пасяджэнняў Эдуард Бабарыка быў з закаванымі за спінай рукамі. Скрыншот відэа «Мінская праўда»

На адным з судовых пасяджэнняў Эдуард Бабарыка быў з закаванымі за спінай рукамі. Скрыншот відэа «Мінская праўда»

Яшчэ адзін грамадска важны прыклад — выдавецтва кніг Святланы Алексіевіч у перакладзе на беларускую мову.

Дзякуючы Ulej і Mola Mola беларусы змаглі рэалізаваць больш за 500 праектаў.

Чытайце таксама:

«Дапамагаў Сяргею Ціханоўскаму ў арганізацыі масавых беспарадкаў». Пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, ён віны не прызнаў

Вязні наваполацкай калоніі мяркуюць, што ў Віктара Бабарыкі інсульт

Алексіевіч пра затрыманага тры гады таму Бабарыку: У яго была нейкая нават наіўная вера ў тое, што мы можам нешта памяняць

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
28