Міраслаў Лазоўскі. Фота: «Новы час»

Міраслаў Лазоўскі. Фота: «Новы час»

Міраслаў Лазоўскі нарадзіўся 10 ліпеня 1973 года ў Мінску. Ён быў адным з заснавальнікаў «Белага легіёна», прамоўтарам беларускай культуры. Па справе «Белага легіёна» быў затрыманы на тры месяцы ў сакавіку 2017 года, але справа тады развалілася.

Пасля пратэстаў 2020 года ў Беларусі Лазоўскі пераехаў у Кіеў.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі Міраслаў уступіў у беларускі добраахвотніцкі батальён «Волат» палка імя Кастуся Каліноўскага. Меў пазыўны «Мыш».

Загінуў пад Бахмутам. 26 мая ў Кіеве з ім прайшло развітанне. Рада БНР пасмяротна ўзнагародзіла Міраслава Лазоўскага ордэнам Жалезнага рыцара — найвышэйшай узнагародай БНР. А 28 чэрвеня яго рэчы перадалі ў Нацыянальны музей гісторыі Украіны.

«Міраслаў Лазоўскі ўсё сваё жыццё выступаў за незалежнасць Беларусі, таксама абараняў незалежнасць Украіны. Памяць пра героя Беларусі і Украіны будзе вечнай», — паведаміў тады музей.

Чытайце таксама: 

«Зусім трохі не дайшоў». Пабрацім Міраслава Лазоўскага пра яго гібель

«Нам трэба ваенны досвед, трэніравацца, бо наперадзе Беларусь». Пабрацім успамінае Міраслава Лазоўскага

«Калі я загіну, пахавайце мой попел пад любым дубам». Пабрацім згадвае Міраслава Лазоўскага

Ён загінуў у самым канцы бою ад кулі расійскага снайпера — Урбановіч пра гібель Міраслава Лазоўскага

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
11
Абуральна
0