Узводзіць хаціну-мару, як кажа выканаўца, дапамагалі сябры і сямейнікі. Нават яго сын Назар браў удзел, калі меркаваць па сторыс Каржа ў сацыяльных сетках. Цяпер артыст паказаў пад словы з новага трэка, як выглядае хатка, як піша Realt.by.

Макс Корж падзяліўся ў сваіх сацыяльных сетках відэа, дзе паказвае хаціну, якую ён пабудаваў з блізкімі яму людзьмі ў беларускім лесе. Сам будаўнічы працэс нярэдка мільгаў у яго ў сторыс на працягу года. Здаецца, працы падышлі да канца, і спявак паказаў, што атрымалася.

Проста як унутры, так і звонку. Невялікі дом з ацыліндраванага бруса не загрувашчаны нічым лішнім: стаіць печ, драўляны стол і некалькі простых ложкаў.

Агучыў відэа Корж урыўкам з новай песні.

Клас
16
Панылы сорам
28
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4