Скрыншот з відэа. На рукаве камізэлькі ў Дзмітрыя Шаўцова — літара Z

Скрыншот з відэа. На рукаве камізэлькі ў Дзмітрыя Шаўцова — літара Z

Прадстаўнік беларускага Чырвонага Крыжа гаварыў шчымлівыя словы пра дзяцей, якіх вывозілі з акупаваных тэрыторый у Беларусь:

«Калі прыязджаеш да іх дадому, разумееш, наколькі жудасна тое, што адбываецца цяпер. Самае крыўднае, што праз амбіцыі дарослых людзей губляецца дзяцінства ў нашых дзетак. Я не падзяляю беларускіх дзетак, дзяцей украінскіх і дзяцей Данбаса. Яны ўсе дзеці».

А вось бок у вайне ён затое займае самы што ні на ёсць выразны: на рукаве ў Дзмітрыя Шаўцова красуецца сімвал расійскай агрэсіі — лацінская літара Z.

Між тым у статуце Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа чорным па белым напісана:

«Для таго, каб карыстацца даверам, рух не аддае перавагі ні адной з бакоў падчас ваенных дзеянняў і ніколі не ўмешваецца ў супярэчнасці палітычнага, расавага, рэлігійнага або ідэалагічнага характару».

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа — цалкам праўладная арганізацыя, якая безагаворачна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі ва ўсіх яго дзеяннях як на словах, так і на справе. Сяброў гэтай арганізацыі, напрыклад, заўсёды ўключаюць у склад выбарчых камісій, і яны актыўна ўдзельнічаюць у фальсіфікацыі выбараў рознага ўзроўню. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ганна Смаляк нядаўна публічна падтрымала размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі. Пра гэта яна заявіла ў эфіры гомельскага тэлебачання.

Чытайце таксама:

Генсака беларускага Чырвонага Крыжа вінавацяць у гамафобіі

Паводзіны кіраўніка Чырвонага Крыжа на сустрэчы з Сяргеем Лаўровым ашаламілі ФОТЫ

Ціханоўская назвала міжнародныя арганізацыі імпатэнтнымі

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
94