«Варта адзначыць, што Адзіны рэестр пустых дамоў пастаянна абнаўляецца. Цяпер у ім размешчана інфармацыя пра больш чым 10 тысяч хат, у тым ліку такіх, у дачыненні да якіх праводзяцца мерапрыемствы па пошуку ўласніка, а таксама ў дачыненні да якіх прынята рашэнне аб іх продажы і якія валодаюць іншымі прыкметамі», — адзначаецца на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
Доступ да рэестра адкрыты і бясплатны. Усе ахвотныя могуць паглядзець характарыстыкі той ці іншай хаты, даведацца яе месцазнаходжанне, стан, год пабудовы. Усе гэтыя звесткі збіраюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.
Таксама ў ведамстве адзначылі, што на публічнай кадастравай карце ёсць слой пра месцазнаходжанне пустых жылых дамоў, прызначаных для продажу. Гэты слой стварылі якраз на аснове звестак з рэестра.
Спіс пачалі фарміраваць у адпаведнасці з указам Лукашэнкі №116 ад 24 сакавіка 2021 г. «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з дамамі, што пустуюць». З'явіўся рэестр у пачатку 2023 года, у ім тады была інфармацыя толькі пра 1200 хат.
Чытайце таксама:
«З чаго пачаць? Пачніце са шпалераў». Як найбольш ашчадна аднавіць купленую вясковую хату