Дзмітрый Шаўцоў і прапагандыстка Настасся Бенедзясюк. Скрын відэа БТ

Дзмітрый Шаўцоў і прапагандыстка Настасся Бенедзясюк. Скрын відэа БТ

Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў кажа, што яго «да глыбіні душы» абурыла, калі беларускія ўлады абвінавацілі ў вывазе дзяцей з Украіны.

«Яны прыязджаюць на аздараўленне. І Беларускі Чырвоны Крыж браў, бярэ і будзе браць у гэтым актыўны ўдзел», — заявіў Шаўцоў. 

Таксама ён дадаў, што разам з фондам Талая яны «робяць усё, каб дзеці забыліся пра жахі вайны».

«Я разумею, што гэтыя абвінавачанні рана ці позна будуць выказаныя ў тым ліку Беларускаму Чырвонаму Крыжу. І проста для таго, каб пераканацца, каб пераканаць усіх, я сеў у машыну, у найбліжэйшы канвой, які арганізоўваў Аляксей Талай, і прыехаў сюды», — кажа ён.

Дзмітрый Шаўцоў з Z-сімволікай на левай руцэ трапіў у кадр некалькі дзён таму. Скрыншот відэа Sputnik.by

Дзмітрый Шаўцоў з Z-сімволікай на левай руцэ трапіў у кадр некалькі дзён таму. Скрыншот відэа Sputnik.by

Шаўцоў заяўляе, што яны стаяць на захаванні гуманных каштоўнасцяў.

«Мы дапамагаем усім, хто мае патрэбу ў дапамозе», — сцвярджае ён.

Пры гэтым Чырвоны Крыж не наведвае палітвязняў у калоніях, хоць мае такую магчымасць: прадстаўніца таварыства Іна Лемяшэўская ўваходзіць у склад Рэспубліканскай грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі.

Чытайце таксама:

Узначальваў выбарчыя камісіі, хоча лячыць геяў, эксперт па ўсіх пытаннях. Хто такі Дзмітрый Шаўцоў, які кіруе Беларускім Чырвоным Крыжам

НАУ перадало ў Гаагу доказы ваенных злачынстваў Лукашэнкі і ягоных прыхільнікаў

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
21