Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Так ён пракаментаваў прапанову Літвы выкарыстоўваць балтыйскія парты для экспарту збожжа з Украіны, паведамляе РБК.

Выкарыстанне партоў Балтыйскага мора для транзіту ўкраінскай сельгаспрадукцыі Пяскоў назваў суверэнным правам дзяржаў, якія падтрымаюць прапанову Літвы.

«Для нас вельмі важна, каб розныя каналы паставак не выкарыстоўваліся кіеўскім рэжымам у ваенных мэтах і ў мэтах ажыццяўлення тэрарыстычных нападаў на нашу тэрыторыю. З гэтым мы будзем працягваць змагацца», — сказаў Пяскоў.

Аб прапанове Літвы да ЕС выкарыстоўваць балтыйскія парты для экспарту ўкраінскага збожжа пасля правалу збожжавай угоды напярэдадні паведаміла агенцтва AFP са спасылкай на ліст, адпраўлены літоўскімі міністрамі ў Еўракамісію. У пасланні гаворыцца, што парты Балтыйскага мора могуць служыць «надзейнай альтэрнатывай» для транзіту ўкраінскай сельгаспрадукцыі, у тым ліку збожжа; праз іх штогод можна перавозіць 25 млн т збожжа.

Яшчэ на мінулым тыдні генеральны дырэктар Клайпедскага марскога порта Альгіс Латакас заявіў пра гатоўнасць забяспечыць стоадсоткавае абслугоўванне часткі ўкраінскага збожжа. Паводле яго слоў, порт можа прымаць 10-15 млн т збожжа.

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0