Аляксея Глотава асудзілі да 20-ці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу памерам 700 базавых велічынь (22 400 рублёў) па справе «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі», якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Мужчыну прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Яму і яшчэ чацвярым палітвязням інкрымінавалі тры эпізоды: спробу падрыву вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спробу знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах.
Аляксей адбывае пакаранне ў шклоўскай калоніі №17.
Чытайце таксама:
Ёсць 500 тысяч! Людзі сабралі фантастычныя паўмільёна еўра на дапамогу палітвязням
У Гомелі зноў правялі аблаву — затрымалі дзевяць чалавек
Верхнядзвінскага прадпрымальніка пакаралі арыштам за «экстрэмізм»