Вынікі збору сродкаў пераўзышлі ўсе самыя смелыя чаканні. На пачатку марафону нават самі ягоныя арганізатары прызнаваліся, што разлічваюць на некалькі дзясяткаў тысяч даляраў, хоць першапачатковая мінімальная планка была 200 тысяч еўра.

Упершыню пра 500 тысяч еўра як мэту сказала падчас выступлення ў эфіры марафону Святлана Ціханоўская. Тады яшчэ не было сабрана і 200 тысяч, але дынаміка збору паказвала, што сабраць іх рэальна. У выніку аказалася, што нават 500 тысяч, якія здаваліся фантастычнымі, — не мяжа. 

Сабраныя сродкі будуць размеркаваныя сярод 13-ці фондаў — партнёраў акцыі.

Чытайце таксама:

Ёсць 500 тысяч! Людзі сабралі фантастычныя паўмільёна еўра на дапамогу палітвязням

Святлана Курс прапанавала правесці яшчэ адзін марафон — для беларускіх ваяроў

«Прыстойныя, адважныя, шляхетныя». Хто з замежнікаў заклікаў далучыцца да беларускага марафону салідарнасці

Клас
30
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0