Такую інфармацыю «Нашай Ніве» паведаміў Аляксандр Лібер, кіраўнік маніторынгавай групы Visastat.online.
Згодна з назіраннямі праекта, праблема ўзнікла яшчэ на мінулым тыдні. «Цягам некалькіх дзён гэтую сітуацыю візавыя цэнтры прапаноўвалі вырашыць даплатай 85 рублёў. Такім чынам яны змянялі прыярытэт падачы і маглі ўносіць карэкціроўкі», — расказаў Аляксандр Лібер.
Ён адзначае, што вялікай колькасці заяўнікаў гэта не спадабалася, людзі пачалі пісаць скаргі ва ўсе інстанцыі — і ў візавыя цэнтры, і ў кампетэнтныя службы Беларусі. Сітуацыя пагоршала яшчэ больш.
«Ад сёння візавыя цэнтры (за выключэннем некаторых рэгіянальных) перасталі прымаць дакументы з памылкай у краіне грамадзянства. І магчымасці даплаціць за карэкціроўку больш няма», — кажа Аляксандр Лібер.
У мінскім візавым цэнтры трубку не знялі.
Чытайце таксама:
«Пачыналі зімой, а трапілі ў візавы цэнтр толькі ў маі». Дзе танней атрымаць візу ў Еўропу?
Візавы цэнтр Літвы цалкам прыпыніў прыём дакументаў у Мінску на нацыянальныя візы. Што далей?
Польшча пайшла насустрач беларусам з пратэрмінаванымі візамі PBH. Што змянілася?