БЧ паведамляла аб праблемах на ўчастках Орша — Крычаў, Магілёў — Крычаў, Віцебск — Орша, Езярышча — Віцебск, Полацк — Маладзечна і Баранавічы — Мінск. Цягнікі маглі адхіляцца ад графіка да адной гадзіны.
А вось цягнік №721 Масква — Мінск, які адпраўляўся з Масквы ў 16:00, праз складаныя ўмовы надвор'я ў Расіі даехаў да Беларусі са спазненнем на 1 гадзіну і 46 хвілін. Чакаецца, што ён прыбудзе ў Мінск у 00:45 замест 23:01, паведамляе прэс-служба БЧ.
Чытайце таксама:
З-за непагадзі адключыліся электрападстанцыі ў тэхнапарку і аэрапорце
У Мінску ад удару маланкі загарэлася дрэва, а ў Вілейскім раёне ад непагадзі загінуў чалавек