«Мы ўражаныя запытам: за такі кароткі тэрмін удзельнікі апытання выказалі намер атрымаць больш за 57 000 пашпартоў. Тысячы з іх пазначылі, што плануюць звяртацца па пашпарт не толькі для сябе, але і разам са сваімі сямейнікамі», — адзначыў Кавалеўскі.
Паводле яго, такое жаданне выказалі беларусы з розных куткоў свету, у тым ліку з ЗША, Канады і іншых дзяржаў, але
«асабліва натхніла, што больш за траціну ўдзельнікаў апытання цяпер пражываюць у Беларусі, хоць мы і акцэнтавалі ўвагу на тым, што з меркаванняў бяспекі праект пакуль арыентаваны на беларусаў замежжа».
Самай папулярнай прычынай патрэбы ў новым пашпарце апытаныя, паводле Валера Кавалеўскага, назвалі непрыняцце рэжыму і яго акупацыйных сімвалаў.
«Разам з тым, амаль палова ўдзельнікаў апытання пражываюць у Еўрасаюзе. І прадказальна, што іншымі, больш прагматычнымі прычынамі, згодна з апытаннем, сталі заканчэнне тэрміну дзеяння пашпарта і цяжкасці з абменам дакумента ў рэжымных консульствах.
Апытанне паказала, што мінімум 2 тысячы чалавек маюць патрэбу ў аднаўленні пашпарта ўжо цяпер. Гэта можа быць «вярхушкай айсберга», — адзначыў Валер Кавалеўскі.
Чытайце таксама:
Беларуска замовіла новы пашпарт у пасольстве Беларусі ў Германіі. Яго зрабілі, але не аддалі
Кавалеўскі расказаў і паказаў, што з сябе будзе ўяўляць беларускі альтэрнатыўны пашпарт