«Атака ўкраінскага беспілотніка ў Курску. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён урэзаўся ў дах будынка чыгуначнага вакзала, пасля чаго на даху ўзнік пажар. Пяць чалавек атрымалі лёгкія раненні ад аскепкаў шкла», — напісаў ноччу губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт у тэлеграм-канале.

Украінскія ўлады не каментавалі гэтай заявы.

Акрамя таго, ноччу праз пагрозу нападаў беспілотнікаў перасталі прымаць рэйсы два маскоўскія аэрапорты — Унукава і Дамадзедава.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў пра спробу атакі беспілотніка на Маскву. Паводле яго, спроба была спыненая сродкамі супрацьпаветранай абароны.

Мінабароны Расіі паведаміла, што дрон, які ляцеў да Масквы, быў падаўлены сродкамі радыёэлектроннай барацьбы ў Ступінскім раёне Падмаскоўя. Гэта адбылося ў раёне 04:00 па маскоўскім часе.

«БПЛА быў падаўлены сродкамі радыёэлектроннай барацьбы і, страціўшы кіраванне, пацярпеў крушэнне ў бязлюдным раёне. Пацярпелых і разбурэнняў няма», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Чытайце таксама:

Недалёка ад Краснагорска Маскоўскай вобласці ўпаў беспілотнік

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паказала, як дронам атакавала аддзяленне акупацыйнай паліцыі ВІДЭА

Беспілотнік зноў атакаваў Маскву. Пашкоджаны «Экспацэнтр»

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1