Ва Украіну прыбылі першыя 10 танкаў Leopard 1
Гэта танкі, перададзеныя Даніяй, Германіяй і Нідэрландамі. У заяве дацкіх Узброеных сіл гаворыцца, што яшчэ больш тэхнікі ўжо ў дарозе.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Klaus-Dietmar Gabbert / picture alliance via Getty Images
Датчане навучаюць украінскіх вайскоўцаў кіраваць «Леапардамі».
«Я не сумняваюся, што гэта дапаможа ім выйграць бітву, якую яны цяпер вядуць», — заявіў камандуючы арміяй Даніі Арпэ Нільсэн.
Усяго гэтыя тры еўрапейскія краіны абяцалі перадаць Украіне больш за 100 танкаў нямецкай вытворчасці.
Чытайце таксама:
Расіяне замініравалі тэрыторыі глыбінёй да 15 км. Якія цяжкасці размініравання пераадольваюць украінцы падчас контрнаступу
Залужны: Усе б здзівіліся, каб украінцы пайшлі ў наступ з лукамі і стрэламі, але чамусьці ўсе лічаць нармальным, што ўкраінцы ідуць у наступ без сучасных самалётаў
Іспанія перадасць Украіне БТР, «Леапарды» і палявы шпіталь
Nashaniva.com