Сярэдзіч падкрэслівае, што прапаноўваў узначаліць сайт усім сваім былым падначаленым. 

«На жаль, усе супрацоўнікі «Народнай Волі», з якімі я працаваў на працягу 28 гадоў, праз сітуацыю, якая сёння склалася ў Беларусі, пабаяліся ўзяць на сябе адказнасць за далейшую дзейнасць сайта. Адмовіліся ўсе. Пагадзіўся толькі прадстаўнік гэтай кампаніі «Гіпер ПК», і ўсё было вырашана. Я не толькі супрацоўнікам «Народнай Волі» прапаноўваў сайт, я прапаноўваў яго і былым супрацоўнікам «Камсамольскай праўды», іншых выданняў. Усе адмовіліся», — разводзіць рукамі Сярэдзіч.

Паводле яго, новая рэдакцыя не працуе ў сценах старога офіса, які размяшчаўся на вуліцы Энгельса ў Мінску. 

«Я не меў магчымасці выдаваць газету ні ў друкаваным выглядзе, ні ў электронным. І мне хутка 75-ы год. Таму і паўстала пытанне перадачы. Цяпер трэба чакаць, калі законнасць ва ўсіх сэнсах будзе адноўленая ў Беларусі».

Ці не мае цяпер да сайта «НВ-Анлайн» дачынення экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта ў 2020 годзе Сяргей Чэрачань, бо апошнім часам пра яго з'яўляецца шмат навін? 

«Я не ведаю, ці мае дачыненне Чэрачань да сайта. Я папярэджваў калісьці, што гэта вельмі цікавы тып, на яго трэба глядзець з усіх бакоў. Можа, сам выйшаў на рэдакцыю, а мо хтосьці з журналістаў. Я не ведаю», — адказаў Сярэдзіч.

Мікалай Зіневіч жа і кампанія «Гіпер ПК» не намаляваліся з ніадкуль, «Народная воля» мела з імі даўнюю гісторыю ўзаемаадносін. 

«Яны часта аказвалі нам тэхнічныя паслугі. Калі ішлі атакі на наш сайт, то праводзілі пэўныя работы. Калі мы мянялі на сайце падыход, фарматы, афармленне, то таксама дапамагалі. Зіневіч меў сувязь з УП «Народная Воля» на працягу многіх гадоў. Мы кожны дзень узаемадзейнічалі, давалі ім нейкія заданні, каб вырашылі тэхнічныя пытанні».

Што тычыцца былых супрацоўнікаў «Народнай Волі», то ніхто з іх у новай рэдакцыі не працуе:

«У «Народнай волі» нічога не адбываецца, усе супрацоўнікі былі звольненыя яшчэ 3 жніўня. Рэч у тым, што Міністэрства інфармацыі анулявала пасведчанне аб рэгістрацыі газеты даўным-даўно».

Я ставіў умовы, каб журналісты «Народнай Волі» маглі творча працаваць у новай рэдакцыі, але, наколькі мне вядома, былых журналістаў адхілілі ад супрацоўніцтва з сайтам «НВ-Анлайн». Гаворка пра Марыну Коктыш, Святлану Калінкіну, Алеся Сівага», — сказаў Сярэдзіч.

Чытайце таксама:

Іосіф Сярэдзіч: Мне незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт

«Удзельнік аўтаклубаў, захапляюся астралогіяй». Што вядома пра новага ўладальніка «Народнай Волі»

Іосіф Сярэдзіч: Калі б у 1995-м дэпутаты абаранілі «Народную газету», можа, па-іншаму развіваліся б падзеі

«Без нацыянальнага прымірэння нам не захаваць незалежнасці Беларусі». Іосіф Сярэдзіч выступіў са смелым адкрытым лістом

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
3