Аўтары YouTube-канала нагадалі, што Марыя, дачка ад былога шлюбу Андрэя Мукавозчыка, вучылася ў ЗША, а цяпер працуе там хімікам.

— Чаму яна не хоча вярнуцца ў Беларусь? — спытаў Уладзіслаў Бохан (мастак і пранкер, які запомніўся акцыямі па разыгрыванні настаўнікаў беларускіх і расійскіх школ).

— Я б вам патлумачыў… Але вам разумець — няма чаго, — па звычцы стаў аднеквацца супрацоўнік «Савецкай Беларусі». — Ужо не атрымаецца. Калі з 2020-га да 2023-га не атрымалася, ну якія шанцы далей? Ніякіх…

Падчас размовы суразмоўца прапагандыста задаваўся пытаннямі, чаму, маўляў, дачка не разумее, што цяперашняя Беларусь — краіна для жыцця; не бачыць перспектыў і росквіту навукі. Няўжо на радзіме нельга хіміяй займацца?

— Можна… Чаму нельга? — уздыхнуў Андрэй Мукавозчык.

Аднак разважаць на гэтую тэму ён фактычна адмовіўся і прапанаваў задаць пытанні непасрэдна дачцэ.

— Я як бацька — патрыёт і ўсё астатняе. І што? Вы няздольныя зразумець нават такіх простых рэчаў, да чаго і як, — працягнуў зносіны ў характэрнай манеры прапагандыст. — Не атрымліваецца растлумачыць. Вам бы дакалупацца…

На сайце і старонках прапагандысцкага выдання рэгулярна выходзяць пасквілі за подпісам Андрэя Мукавозчыка, у якіх ён крытыкуе Захад, прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл, не цураецца пераходу на асобы і прамыя абразы.

— Свет спажывання вар'яцее, спрабуючы і нас з вамі звесці. Кароткачасова ці ўжо назаўжды. Трэба ўпірацца, не паддавацца, берагчы гонар з ранніх гадоў, калі ўжо на тое пайшло! — нядаўна павучаў чытачоў аўтар.

А літаральна некалькі дзён таму за аўтарствам Андрэя Мукавозчыка была размешчана публікацыя, у якой ён апраўдваў рашэнне ЦВК пазбавіць магчымасці галасаваць беларусаў, якія жывуць за мяжой.

— А нам цікава: чаму людзям, якія не жывуць у краіне, наогул даецца магчымасць кагосьці выбіраць? — абураўся ён. — Хай яны і не здраднікі, а вельмі нават годныя. Але ж яны даўно нічога не ведаюць пра тое, што трэба Беларусі.

Чытайце таксама:

Палітолаг расказаў, хто і калі спыніць Азаронка і Мукавозчыка

Івулін прайграў заклад і пазваніў Мукавозчыку — папрасіцца на працу ў «СБ» і вярнуцца ў Беларусь

«Не дапускаецца незаконнае абмежаванне свабоды СМІ». Мінінфарм не пабачыў парушэнняў закона ў Мукавозчыка, Азаронка і «Жоўтых зліваў»

Клас
5
Панылы сорам
25
Ха-ха
97
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
14