«На жаль, вымушаны паведаміць новую інфармацыю: устаноўлена, што пры трагічных абставінах загінулі трое выхадцаў з нашай краіны», — сказаў пасол.

Яшчэ адзін з грамадзян Беларусі лічыцца ў спісе зніклых. «Яго лёс не ўстаноўлены. Ва ўзаемадзеянні з Інтэрпалам і ізраільскімі сілавымі ведамствамі мы працуем над высвятленнем яго лёсу». і ад усёй душы спадзяемся на лепшае», — паведаміў дыпламат.

Імёнаў пасол не назваў. 

Паводле яго, за апошнія дні па тэлефонах экстраннай сувязі ў беларускую амбасаду звярнуліся больш за 500 чалавек.

Раней стала вядома, што Віталь Карасік, ураджэнец Магілёва, загінуў у выніку атакі байцоў ХАМАС на памежныя раёны на поўдні габрэйскай дзяржавы. 11 кастрычніка таксама стала вядома пра гібель 25-гадовай ураджэнкі Рэчыцы Алены Астапенка, якая служыла ў паліцыі і загінула ў баі з баевікамі ХАМАС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
2