Малітва каля целаў загінулых. Фота: Hatem Ali / AP

Малітва каля целаў загінулых. Фота: Hatem Ali / AP

Камандаванне Арміі абароны Ізраіля апавясціла ААН, што ўсё насельніцтва паўночных раёнаў сектара Газы павінна быць эвакуявана на поўдзень сектара ў найбліжэйшыя 24 гадзіны, піша newsru.co.il.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік ААН, адзначыўшы, што на поўначы сектара Газы пражывае каля 1,1 мільёна чалавек. 

ХАМАС заклікаў жыхароў сектара Газы «не паддавацца на прапаганду і не падпарадкоўвацца загадам ЦАХАЛ аб эвакуацыі».

Раней Упраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў абвясціла, што больш за 423 тысячы чалавек у сектары Газы былі вымушаныя пакінуць дамы пасля пачатку вайны з Ізраілем.

Агенцтва ААН па аказанні дапамогі палесцінскім уцекачам паведамляе, што ў іх прытулак у сектары прыбылі больш за 150 тысяч жыхароў, і памяшканні запоўненыя на 100%.

Чакаецца эвакуацыя бежанцаў на тэрыторыю Егіпта, у Эль-Арыш.

Чытайце таксама:

Затрымалі аднаго з лідараў ХАМАС, спікера парламента Палесціны Азіза Дуэйка

Нетаньяху апублікаваў фота забітых і спаленых ізраільскіх немаўлят. Асцярожна, жорсткія кадры

Амбасада Беларусі ў Ізраілі — беларусам: самалёты лётаюць, КПП працуюць

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1