Ізраільцяне вязуць свае рэчы падчас эвакуацыі з горада Сдэрот на поўдні Ізраіля, 15 кастрычніка 2023 г. Урад у нядзелю пачаў добраахвотную эвакуацыю з горада, размешчанага недалёка ад мяжы з сектарам Газа, напярэдадні наземнага наступу на тэрыторыі Палесціны. Фота: Ariel Schalit / AP Photo

Намеснік мэра горада Элад Калімі распавёў ў інтэрвʼю Times of Israel, што блізу дзвюх трацін насельніцтва ўжо эвакуяваныя, яшчэ некалькі тысяч пакінуць Сдэрот у хуткім часе, піша ВВС.

З 7 кастрычніка на горад прыйшлося 75 ракетных удараў з боку Газы. Адна з ракет разарвалася ў Сдэроце ў нядзелю.

Беспрэцэдэнтная для Ізраіля эвакуацыя насельніцтва ідзе пры падтрымцы ўрада краіны. Людзей размяшчаюць у гатэлях Тэль-Авіва, Ерусаліма і Эйлата.

Паводле ацэнкі віцэ-мэра, адмовяцца ад эвакуацыі прыкладна 10% жыхароў, гэта значыць, тры тысячы чалавек.

«Ёсць шмат людзей, якія адчуваюць сябе так жа, як я, і якія кажуць, што вы не выцягнеце мяне з майго дома, — кажа адна з такіх жыхарак Аелет Шмуэль. — І плюс да таго, куды мы збіраемся ісці? Я павінна ехаць у Тэль-Авіў? Дык яны [баевікі] таксама туды збіраюцца».

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
8
Сумна
41
Абуральна
6