Пятроўскі прызнаў памылкай імкненне да 2020 года «піхаць у кожную шчыліну айцішніка як героя, да якога трэба імкнуцца». Бо, паводле яго, тое, што было ў Беларусі, гэта проста «аўтсорс, які працаваў на транснацыянальны капітал і не меў навукаёмістасці».

Маўляў, з-за гэтага айцішнікі з Беларусі ўсе і паразбягаліся, бо ішлі ў сферу за заробкам, а не дзеля таго, каб нешта вынаходзіць. Ані беларускіх айфонаў, ані камп'ютараў яны не зрабілі. 

Між тым ад айцішнікаў чакалі ды не дачакаліся стварэння сацыяльнай сеткі, электроннага ўрада, штучнага інтэлекту, беспілотніка, і не абы-якіх, а «беларускіх дзяржаўных». Пятроўскі старанна прылепліваў гэтыя два прыметнікі да кожнага пералічанага прадукту.

Іншая рэч — «спецпадраздзяленні», якія, маўляў, прадухілілі ажно 6 спробаў «майдана ў краіне», а сёння падаўляюць спробы дыверсій і тэрарыстычных актаў ды абараняюць «суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы». Іх стваральны і творчы пачатак з айцішнікамі ніяк не параўнальны.

Але калі ў тым, хто для краіны карыснейшы, паміж удзельнікамі праграмы ніякіх рознагалоссяў не ўзнікала, то дзеля чаго айцішнікі такія нягеглыя і непатрыятычныя, думкі разыходзіліся. Азаронак імкнуўся ўсё патлумачыць тым, што яны «круцяцца пад педэрастамі і ўкраінскімі нацыстамі», і шкодзяць рэжыму Лукашэнкі выключна за грошы.

Пятроўскі ж бачыць і ідэйны чыннік: «Асабіста ў мяне складваецца ўражанне, што гэта іх ідэйныя погляды. Гэта іх пог-ля-ды. Яны падзяляюць погляды гэтага леваліберальнага дыскурсу заходняга». І «завязаныя на гэтую заходнюю ментальнасць, упадніцкую ментальнасць».

Азаронак падчас гэтага дыялогу некалькі разоў збіваўся на істэрычныя выкрыкі, асабліва калі даводзіў, што айцішнікі, нічога нібыта для краіны не зрабіўшы, шмат патрабавалі ад маці-дзяржавы, якая ім, маўляў, давала ўсё.

Чытайце таксама:

«Цоя вучыце!» Гайдукевіч заявіў, што «Перамен» — «ягоная песня», і расказаў, пра што яна

Што сабой уяўляе і з каго складаецца сетка расейскага ўплыву ў Беларусі

Азаронак знайшоў свой стыль — гэтае адзенне добра адлюстроўвае сутнасць прапаганды

Клас
4
Панылы сорам
33
Ха-ха
50
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
8