Супрацоўнікі вакзала крадзеж заўважылі толькі ў нядзелю ранкам. Праз некаторы час паліцыя знайшла аўтобус у Гдыні. За рулём сядзеў 22-гадовы жыхар гэтага горада. Паліцэйскія канфіскавалі скрадзены аўтобус і затрымалі злодзея.

З матэрыялаў справы вынікае, што ў мінулую суботу мужчына ехаў цягніком са Свідвіна ў Гдыню. Познім вечарам яго высадзілі на станцыі ў Лембарке, бо ў яго не было квітка. Таму ён вырашыў дабрацца да свайго горада іншым шляхам і скраў аўтобус.

Гэта ўжо не першая спроба мужчыны скрасці аўто. Раней ён спрабаваў скрасці грузавік Scania, але беспаспяхова. А затым — цягач MAN, і на гэты раз паспяхова. Паездка завяршылася таксама ў Гдыні пад вартай паліцыі.

Цяпер мужчыне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0