Пэтр Павэл. Фота: Petr David Josek / AP Photo

 Пэтр Павэл. Фота: Petr David Josek / AP Photo

Чэшскі прэзідэнт лічыць, што час гуляе на карысць РФ і што перамовы могуць пачацца ў наступным годзе.

«Перамовы могуць пачацца ў наступным годзе, паколькі развіццё падзей не ўказвае на тое, што ўкраінскі бок атрымае ваенную перавагу. Час зараз гуляе на карысць Расіі, якая мае моцную мабілізацыйную базу для жывой сілы. Выйграўшы час, яна таксама зможа папоўніць матэрыяльную базу, якой ёй даўно не хапала. Мы бачым масавыя пастаўкі з Паўночнай Карэі, мы бачым спробы абысці санкцыі», — сказаў Пэтр Павэл.

Па ягоных словах, відавочна, што Расія спрабуе зацягнуць канфлікт. Ён мяркуе, што яна таксама можа чакаць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у ЗША ў наступным годзе.

У той самы час Павэл перакананы, што Захад павінен працягваць падтрымліваць Украіну.

«Сітуацыя не зʼяўляецца адназначна станоўчай. Станоўчым для Украіны павінна быць тое, што мы на іх баку і павінны падтрымліваць іх у дасягненні іх мэт. Са свайго боку, у нас няма іншага выбару, акрамя як працягваць аказваць падтрымку», — сказаў ён.

Яшчэ ў сакавіку былы генерал НАТА Пэтр Павэл выказваў меркаванне, што для Украіны «акно магчымасцяў адкрыта сёлета», што Украіна павінна выкарыстоўваць магчымасць контрнаступлення ў гэтым годзе, бо ў далейшым атрымаць дапамогу ад саюзнікаў на новую спробу будзе надзвычай складана.

Клас
17
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
2