Вольга Гарбунова і Наста Роўда. Фота: «Наша Ніва»

 Вольга Гарбунова і Наста Роўда. Фота: «Наша Ніва»

Вольга таксама тлумачыць, чаму лічыць, што для вызвалення палітвязняў трэба новая стратэгія, і распавядае, якая яна можа быць. Дзеліцца сваім досведам уцёкаў з «хатняй хіміі» з пералязаннем цераз рэжучую агароджу і «цёплым» прыёмам у ЕС. І распавядае пра няпростыя, вельмі няпростыя адносіны з бацькам, якія прывялі яе ў «Радзіславу» — арганізацыю, якая шмат гадоў дапамагала жанчынам, што пацярпелі ад хатняга гвалту, а ў пачатку 2000-х і дзяўчатам, якія траплялі ў сэксуальнае рабства.

 

00:00 — вырвана з кантэксту

00:43 — як змагалася за лясы ля «Цэнтральнага»

03:39 — чаму прапусціла Плошчы

05:39 — пра выбары 1994 года

07:59 — як пералазіла цераз агароджу на мяжы з Літвой

12:24 — памежнікі сказалі: «Можа перакінем яе назад?»

14:06 — чаму вяртаецца да агароджаў з Беларуссю

16:35 — першая міністарка — адкрытая лесбіянка

18:25 — камінг-аўт перад сям’ёй

22:45 — навошта Беларускі саюз жанчын

25:20 — чаму захапляецца гісторыяй Рагнеды

27:38 — пра сустрэчу з Качанавай

28:00 — ці мае ўплыў Абельская

29:38 — Лукашэнка сэксіст?

31:58 — ці ёсць сэксісты ў апазіцыі

36:43 — каго з палітвязняў вызваляюць датэрмінова

39:52 — чаму Лукашэнка ваюе з жанчынамі

42:30 — хто і што можа прымусіць Лукашэнку адпусціць палітвязняў

46:24 — «Навошта нам паслы ў тых краінах, з якімі мы сябруем?»

50:15 — з чым звязаная поўная ізаляцыя Знака, Калеснікавай, Бабарыкі

54:26 — што можа зрабіць Ватыкан

58:03 — пытанне палітвязняў трэба вырашаць асобна ад змены рэжыму

1:04:26 — ці рэкамендуе пісаць прашэнні аб памілаванні

1:08:19 — крытыка службы «Адно акно»

1:12:06 — БЛІЦ: Sex Education ці «Сэкс у вялікім горадзе», Pussy Riot ці Грэта Тунберг

1:13:44 — пасадзіла 100 дрэваў

1:16:13 — пра складаныя стасункі з бацькам

1:23:17 — як дамоў прыйшоў ГУБАЗіК

1:32:00 — калі трэба выходзіць з адносін

1:33:57 — пра Саладуху

1:37:15 — як беларускі трапляюць у рабства

1:43:31 — пра сустрэчу ў камеры ў духу «Чакай мяне»

1:46:17 — дзіўны ліст, які прыйшоў у турму

1:51:55 — самая шчаслівая раніца

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3