Ігар Тур у грыме падчас прэзентацыі «спонсара і арганізатара семінара». Скрыншот з відэа АНТ

Ігар Тур у грыме падчас прэзентацыі «спонсара і арганізатара семінара». Скрыншот з відэа АНТ

Сам семінар наведніку спадабаўся не надта — маўляў, казалі там занадта агульныя і банальныя рэчы. «З таго, што я чуў, было мала рэальна карыснага — быў нейкі айцішнік, які распавядаў пра вірусы і фішынг, і Вячаслаў Сіўчык, які больш згадваў баек з 90-х, чым пра бяспеку казаў. Сядзеў і думаў, што, можа, дарма прыйшоў», — кажа суразмоўца.

«Пасля, падчас лекцыі айцішніка Аксёнаў ускоквае, акуратна яго перабівае і кажа — маўляў, з намі хоча пагутарыць «спонсар і арганізатар». Я думаю — чаго, які яшчэ спонсар? Бо быў пэўны, што семінар транслююць у зуме для тых, хто не здолеў паўдзельнічаць афлайн.

У эфір выйшаў загрыміраваны [прапагандыст Ігар] Тур, а пасля кадэбэшнік. У залі паўстала поўная цішыня, ніхто нічога не казаў, толькі чалавек з Хаба падбег і выключыў Бычака (прапагандыст Ігар Тур пасля сказаў, што зрабілі гэта некарэктна і было чуваць усё, што адбываецца ў залі. — НН). Я падумаў, што гэта пэўна жарт і зараз скажуць, маўляў, каб так не было — дбайце пра бяспеку.

Але зразумеў, што не, бо чалавек з Хаба пабег кудысьці тэлефанаваць, а семінар на гэтым скончылі. Сіўчык запытаўся ў Аксёнава пра тое, дзе ён знайшоў гэтага «спонсара і арганізатара», Аксёнаў быў у поўнай разгубленасці, адказваў нешта няўцямнае. У выніку Сіўчык сказаў: «Алег, ну ты б хоць параіўся».

Астатнія сядзелі моўчкі ў шоку, частка пачала выходзіць з залы. Я неўзабаве таксама выйшаў».

Другі наш суразмоўца, які быў на семінары, расказаў амаль ідэнтычную гісторыю.

Мы звярнуліся да Алега Аксёнава, які пацвердзіў нам, што арэнда памяшкання і кава-брэйк выйшлі «за кошт КДБ». На астатнія пытанні Алег адказаць пакуль не гатовы.

Чытайце таксама:

Афіцэр КДБ уключыўся ў жывы эфір семінара па бяспецы ў Беларускім моладзевым хабе

«Нават такія сівыя бабры патрапляюць у пастку». Алег Аксёнаў патлумачыў, як яго развёў КДБ

«Карты паказваюць, што ён добры». Я такая: «Б…, вы чо?». Новыя факты пра ЧКБ і губазікаўца Артура ў ёй

Клас
7
Панылы сорам
95
Ха-ха
63
Ого
4
Сумна
8
Абуральна
10