Фота: «Наша Ніва»
Самалёт «Белавія», які павінен быў вылецець з Масквы ў Мінск у 10:05 27 лістапада, адправіўся а 11:11, вынікае са звестак анлайн-табло аэрапорта Шарамеццева.
Гэта не адзіны рэйс, які затрымаўся на фоне снегападаў у Маскве. Пазней вызначанага з Шарамеццева раніцай у панядзелак 27 лістапада адправіліся самалёты ў Астрахань, Сочы, Самара, Стамбул, Краснаярск, Санкт-Пецярбург і іншыя гарады, піша «Спутнік».
Непагадзь паўплывала на расклад не менш чым 14 рэйсаў у сталіцы Расіі.
Авіякампанія «Белавія» яшчэ 24 лістапада папярэджвала, што могуць быць змены ў раскладзе рэйсаў на маскоўскім кірунку.
«Праз снегапады ў Маскве расклад рэйсаў «Белавія» можа змяняцца», — адзначалі ў кампаніі.
Чытайце таксама:
Па поўдні і ўсходзе Украіны, а таксама ў прыгранічных рэгіёнах Расіі працягваецца шторм
«На 3-5 градусаў ніжэй за норму». Якое надворʼе чакае беларусаў