За студзень-лістапад спажывецкія цэны выраслі на 4,9%: харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 5,2%, нехарчовыя — на 2,8%, паслугі — на 7,2%.
За апошнія 12 месяцаў (з лістапада 2022 года да лістапада 2023-га) цэны выраслі на 5,4%: на харчовыя тавары — на 6,1%, нехарчовыя — 2,4%, паслугі — 8,2%.
Найважнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2023 год дапускаюць інфляцыю на ўзроўні 7-8%. Пакуль урад разлічвае ўтрымаць рост цэнаў і тарыфаў у межах 6%.
Чытайце таксама:
Заробкі ў Беларусі ніжэйшыя, чым у Расіі, Казахстане і Арменіі
0
1
0
0
0
0